славенцы выкінулі яшчэ адну фэнамэнальную штучку: абралі сабе на прэзыдэнта чэла з прозьвішчам, усярдзіне якога стаіць літара, якой няма ў славенскай абэцэдзе — Türk.
што казаць цяпер дзеткам у школе?!
цяперака на славенамоўных форумах кіпяць філяляґічныя баталіі: адныя сарамацяць другіх, што тыя лянуюцца залезьці ў табліцу сымбаляў і скапіяваць адтуль адную няшчасную літару ў прозьвішча першага чалавека краіны, другія круцяць дулю першым, што не для таго іх на сьвет бог славенцамі паслаў, каб яны крыўлялі языкі на аўстрыяцкі манэр дзеля недарэчнага прозьвішча ці то турка, ці то цірка, але ж не славенца, то ясны перац, ды й паганілі славенскі тэкст рознымі умляўтамі.
але і ў нацыяналізацыі прозьвішча славенскага прэдсэдніка няма ў народу згоды: адныя кажуць «Турк», іншыя ж мяркуюць, што прэзыдэнт-турак гэта ўжо занадта, і кажуць — тірк.
больш за тое, праглядаецца пэўная таемная змова спаміж чацьвертай улады: журналісты ды дыктары ўсчалі ўдаваць зь сябе невукаў і кажуць спрэс «тірк» і не папярхаюцца, чым даводзяць да шалу форумную інтэліґенцыю.
спроба ж перадачы гэнай лінґвістычнай матэрыі сродкамі беларускай мовы ператвараецца ў суцэльны Цірк зь вялікай літары.
цяпер спадару Данілу Тӱрку давядзецца мірыцца з існаваньнем трох варыянтаў свайго прэзыдэнцкага прозьвішча, зрэшты, ня думаю, што ён будзе дужа браць да галавы гэты беспарадак.
а маглі б правесьці праз парлямэнт які артыкульчык крымінальга кодэксу «за напісаньне прэзыдэнта ня з той літарай».
прэцэдэнты ж ужо ёсьць.
12.11.07
прэзыдэнт зь невядомай лüтарай
а 18:41
cetliki slovenija, slovenščina, slovy
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment