25.11.07

перадоз

20000 слоў Акудовіча.

Думаю, носьбіты нацыянальнай беларускай мары мусяць ненавідзець Акудовіча той шчырай і здушанай нянавісьцю, якой дзіцёнак ненавідзіць дзядзеньку, які сказаў яму, што Дзеда Мароза не існуе.

Ненавідзіць не таму, што сам гэтага ня ведаў, а таму, што гэтым выслоўліваньнем разбураецца ягоная гульня ў мару; ягоная фіранка, якую ён «панарошку» ўяўляў сьцяной, адшоргваецца, і адшоргваецца да таго, як ён будзе гатовы сустрэцца з пустатой за ёй, бо калі няма Дзеда Мароза, то хто тады ёсьць?

Але менавіта таму, што ў гістарычных маштабах ад пачатку апошняга адраджэньня час прайшоў мізэрны, Акудовіча тут і цяпер не пачуюць, бо дзеці не нагуляліся, бо гэта папросту несправядліва ў дачыненьні да іх. Я б сам з задавальненьнем, чэснае слова, павазіўся ў пясочніцы...

Іншая справа, што і мінулае, і будучыня — сфэра фантазій. Таму Брачыслаў распыляў з балёнчыку нацыяналістычныя графіці на Наўгародзкай браме, а беларусы праз 20 гадоў (ці колькі там, трэба ўдакладніць у Трусава) пачнуць размаўляць па-беларуску.

Адно што было б файна, каб гэтыя крозы былі стымулам і натхненьнем для рэальнага жыцьця, у якім беларушчыне дарагой маёй трэба займаць свой пачэсны мэрчэндайзэнгавы пасад між канкурэнтамі, каб ня вылецець з «асартымэнтнага перачня», і расьпісваньне кніг флямастэрамі за канкурэнтны тавар не пакаціць.

зы. «мне пріходіт мысль, а не напіцца лі ўдрызґ...»

No comments: