17.2.07

маіх мабільнікаў ( гы) сторыя

Модель: GTran GCP-5000

першы пасьляпэйджарны мабільнік, куплены ў 2004-м недзе ў такі самы час, то бо, значыцца, гэта допіс яму падарунак на дзенародзінаў.

Праехаў на ровары каля 20000 кілямэтраў, зь іх 300 на раме :), быў роварам біты і калечаны, застаўся бяз роднага экрану ў адной з дробных аварый, але ніякая трасца яго не бярэ; быў у Празе, Львове, Камянцы Паодольскім і ў багата якіх іншых мясьцінах з чыста экскурсійнымі мэтамі, лётаў на самалёце ў непрытомным стане, дурны, але руплівы, ні інцярнэту, ні мэлёдый, ні гулек, ні каляровасьці — нічоа ня ўмее, акрамя як добра прымаць і перадаваць голас і смс, для чаго і купляўся; ну і нафіґ мне яго мяняць?

Зрабіць сабе цацу

© Студыя YourLAB.RU
Карцінка:Sotovik.RU

No comments: