пачуваюся няўклюдным палюбоўнікам.
перабраўся быў на Жар-лісу, але Опэра не давала спакою.
не дае і цяпер.
марную грошы і трафік на пошукі заменаў улюбёным фаерфоксаўскім фішкам:
вось знайшоў, як капіяваць з опэры адразу ў форумны код, але дзіўна, чаму няма фішкі для капіяваньня ў html, але сам факт таго, што гэта магчыма, стымулюе пошукі, дый з кодам гэтай фічы можна разабрацца ды перавесьці квадратныя дужкі ў "кутнёвыя".
сам быў не дадумаўся, як дадаваць новыя пошукі ў опэры, дык знайшоў прыладу, цяпер во зь яндэксам у простым доступе.
паспампоўваў карысных віджэцінаў з глупымі, але мне карыснымі хатамыльнымі фішкамі
Цяпер мне да поўнага шчасьця з Опэрай не стае аналягу CopyAsHtml (але тут перамога недзе побач) і простага перацяганьня малюнкаў адразу ў фаташоп (з гэтым беспрасьветна, але ня так крытычна).
а з жар-лісіцай не магу знайсьці шчасьця з-за адстунасьці "карыстальніцкага стылю" (хоць, гэта, напэўна, жахліва проста робіцца), большай тармазнутасьці ды проста злачынным стаўленьнем да спадчыны: цісканеш што памылкова і гатова дзела: капец запісу, праўкам, галачкам. А Опэра дае другі шанец.
па вялікім рахунку, ідэальным варыянтам было б ва ўсім гэтым разабрацца і самому зрабіць як сьлед. Ды нешта мне падказвае, што задача капіяваньня гіпэрспасылак у выглядзе хтмл-коду пасьля гэтага станецца для мяне ня надта актуальнай.
І ўвогуле, суткі даўно пара апгрэйдзіць. Што за фігня? Вунь ужо мп3 плэеры па 80Gb робяць, а тут табе ўсё 24h і 24h, колькі можна!
5.2.07
ідзе вайна народная
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment