Ні разу не было падставаў расчаравацца ў Мілінкевічу.
Мудры палітык, узважаныя крокі, адказнасьць.
Тым, хто хоча свабоды, як у краме: Мі не фасоўшчык «вальносьці» па пакеціках. Выйдзеце сотнямі тысячамі — будзеце патрабаваць, выйдзеце дзесяцьцю — будзеце бегаць са сьцягам. Тое самае тычылася леташняй вясны: -ццаць палатак, -ццаць тысяч (гэта ў максымуме). Вось і бегалі.
З паловай Кастрычніцкай плошчы нікуды нічога браць ня ходзяць. Мі слушна разьлічыў колькасны патэнцыял: з такой колькасьцю да прэзыдэнцыі ня пойдзеш, а на Перамогі пусьцяць. Як у шахматах.
Насамрэч, 19 сакавіка Плошча паказала, што большасьць калі і ня ЗА, то і НЯ СУПРАЦЬ яшчэ болей угнуцца, яшчэ пацярпець, што іх яшчэ не зусім ДАСТАЛА.
Тое, што было далей, мае мала дачыненьня да палітыкі. Гэта ўзьнёслае, гераічнае, адчайнае "безумство смелых". З гэтага будзе добры міт, легенда, параграф у падручніку. Гэта файна. Але палітычна ўсё было відавочна ў 20.00 19.03.06. І каб зразумець гэта, ня варта было лезьці на гаўбец да Паўлічэнкі. Дастаткова было проста азірнуцца.
Пакуль незадаволеныя і актыўныя будуць зьмяшчацца на лапіку перад помнікам Янку Купалы, датуль любая акцыя будзе "беганінай са сьцягам", або сустрэчай з аднадумцамі — каму што.
Пакуль "змагары-прафэсіяналы" будуць закатваць гістэрыкі і ўціраць соплі недарасьпіханымі раз на паўгоду ўлёткамі, незадаволеныя і актыўныя будуць зьмяшчацца на лапіку перад помнікам Янку Купалы.
Дарэчы, тэлемайстэрня з Сухарава заспамлівае мне паштовую скрыню кожны дзень. Гэтыя мо чаго і дамогуцца.
вынесена з камэнтароў да артыкулу Мілінкевіч зьвярнуўся зь лістом да Лукашэнкі, часткова ў адказ на камэнтар zhelezka:...Думаю, на гэтай заяве чалавека, якому я яшчэ давяраў, скончацца мае папыткі зрабіць што-небудзь, нехай маленькае, для Беларусі ў палітычным пляне. Я рабіў няшмат - раскідваў улёткі, зьбіраў подпісы, агітаваў знаёмых і незнаёмых за тое, што, як я спадзяваўся, каштоўна ня толькі мне.(...)
А на Дзень Волі я не паеду. Лічу немэтазгодным губляць суткі (а тое яшчэ пятнаццаць пасьля) дзеля таго каб пабегаць са Сьцягам па праспэкту Скарыны. Скажыце, што мы зьбіраемся для таго каб патрабаваць, а не прасіць, браць тое, што нам належыць, а не чакаць міластыні з Чырвонага дому і я зноў у вашых шэрагах, змагары-прафесіяналы.
upd. дадаў музыку па выніках дыскусіі :/
8.2.07
МіЛуманія
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment