7.2.07

О! Хачу вайнушкі вадзілаў грамадзкага транспарту!

Вось як апісвае Blagovestnik адзін з найважнейшых прыёмаў вайны за кліента і заробак кіроўцы навасібірскага тралейбусу.

«Ты МУСІШ ехаць па маршруце максымальна прафэсійна і КАМФОРТНА для сваіх пасажыраў — ты мусіш навучыцца езьдзіць так, каб у часе тваёй вайны зь іншым кіроўцам у тваіх пасажыраў нават на інстынктыўным узроўні не ўзьнікала жаданьня мацней узяцца рукой за поручань ад таго, што ён пачынае губляць раўнавагу ў салёне. Калі ты дасягаеш такога ўзроўню прафэсіяналізму перасоўваньня па дарозе, і езьдзіш па сваім раскладзе так, што даяжджаеш у кожным сваім рэйсе да кожнага прыпынку строга ў пэўны час з памылкай плюс-мінус дваццаць-трыццаць сэкундаў (а гэтых 40-60 сэкундаў даволі для безумоўнай перамогі над менш жыцьцяздольным канкурэнтам), то ў твайго кандуктара заўсёды ёсьць нармальны збор ад пасажыраў, якія з часам пачынаюць езьдзіць толькі на тваім тралейбусе, прычым, калі за рулём знаходзішся менавіта ты. І нават калі твой кандуктар цалкам спаралізаваны сьлепаглуханямы пацыент, безнадзейна скручаны хваробай Даўна, то твае асабістыя пасажыры ў абсалютнай бальшыні выпадкаў самі падыходзяць да яго і разьлічваюцца за праезд.

Колькасьць тваіх асабістых плацежаздольных пасажыраў — гэта простая адзнака твайго прафэсіяналізму. У добрага прафэсіянала-тралейбусьніка такіх пасажыраў дастаткова для таго, каб не атрымаць жорсткае расчараваньне ў дзень заробку. Ён, хутчэй за ўсё, ня ведае імя ніводнага зь іх, але ён абсалютна дакладна запамінае сваіх асабістых пасажыраў у твар і можа дакладна вызначыць, калі ў кожнага зь іх пачаліся й скончыліся вакацыі. Калі па вяртаньні з вакацыяў асабістага пасажыра павіншаваць зь ягоным першым працоўным днём па мікрафоне, то ён становіцца тваім пасажырам навек і ўжо ніколі ня сядзе ні ў які камэрцыйны ПАЗ ».


Як зрабіць грамадзкі транспарт прывабным?, пазаПАЗапазалеташняя дыскусія на беларускім транспартным форуме.

No comments: