1.2.07

(сава) купляйце беларускае

крыўдна, а! сьцягнуў з тузіна 8 песень, і зь іх торкнула адна! О, думаю, беларусы падняліся. Гляджу — Горад 312 (прывет, ясен сьвет !), кіргізы! каб яго халерыя!
Хацеў быў напісаць, што bn_dazdzami.mp3 нішто сабе, але, вашу макаўку, дайце тэкст карэктарам перш чым перціся ў студыю, «далоняў цЯПлыню», яп вашу кап, exit, нафіґ, бэк ту скул! Ладна, маскалі сьпяваюць, «слухай сранА» (але як сьпяваюць!), а вы ж мову ў школе вучылі!

шортліст: bielanohaja_dzieci_nieba.mp3 (нот майн), bn_dazdzami.mp3, gorod312_viasna.mp3, krama_nieba.mp3 (як нямецкі трамвай: аднолькава якасна, галоўнае слова аднолькава, наш беларускі марк нопфлер), krambambula_z_novym_hodam.mp3 (раз у год у 23.45 сама тое), szalkiewicz_horad.mp3 (не ў кантэкст), sztrich-kot_vieczar.mp3 (гэта той самы штрых кот? што за лайно?), tavmauzer_kalychanka.mp3 (не заснуць, дык задавіцца).

No comments: