6.2.07

я ведаю ў роўнядзі гэтай яшчэ засталіся
асобныя людзі з уключанай опцыяй мысьленьня
залітыя мутным прылівам гранітныя выспы
якія ня ўбачыш як не забірайся на поручні
на баржы дзе ўсе пасажыры ў штанах трэніровачных
героі стралялак скаральнікі лесьвіц кар'ерных
з наборамі бонусаў ды арcэналаў шматстрэльных
што шлях ад барта да барта пракладалі пакутамі
праз трумы і трупы і з бэнзапілою затупленай
стаяць на краі ды глядзяць на адліў, што са сьвістам
нясе іх іржой зжорты сьвет на каменную выспу

No comments: