2.2.07

самы чыгуначны народ

Esquire у студзеньскім нумары друкуе мапы, на якіх памеры краінаў і кантынэнтаў зьмяняюцца ў залежнасьці ад пэўных статыстычных паказьнікаў.
Дык вось, па працягласьці чыгуначных падарожжаў на чалавека ў 2003 годзе Беларусь займала ў 2003 годзе 3-е месца з 1449 км на чалавека. Наперадзе толькі Японія (1876км) і Швайцарыя (1783).
Калі б усе езьдзілі як я, Беларусь бы ўсіх апярэдзіла!
Але нічога: Мае зьявіцца чыгунка Берасьце-Горадня і Менск-Слуцк.
Ну, з случчакамі ды салігорцамі мы ўсіх у сьвеце пераезьдзім!

зы: Дарэчы, на мапе мы адцяпалі амаль усю Балтыю і Расею недзе да Масквы :). Гэткі наш адказ кітайска-літоўскай змове.

No comments: