Усім вядома, што прагрэс у дзірку кожную залез.
У прыватнасьці, навучыў розныя тэхнічныя штуковіны самастойнасьці.
Во і я ў сваім прымачы-прайгравальніку знайшоў функцыю запісу па раскладзе.
То бо кажаш яму, калі ўключыцца, калі выключыцца, той ціхенька прачынаецца, запісвае і вырубаецца.
У сувязі з гэтай спакусьлівай магчымасьцю паўстала злабадзённае пытаньне: што цікавага ёсьць на FM?
Uptempo
Юністар, 99,5.
пятніца: 22.00 — 23.00.
субота: 21.00 — 22.00.
house-музыка
Паўночны джаз
Менск-FM, 92,4
субота: 23.00 — 0.00
Экваляйзэр
«Культура», 102,9
пятніца: 0.00 — 1.00
электронная музыка
Клюбнае радыё (Club Radio)
Пілёт-FM, 101,2
чацьвер: 22.00 — 0.00
электронная музыка
Лякаматыў
Менск-FM, 92,4
ноч з панядзелка на аўторак
электронная музыка
Маса Брута (Massa Brutto)
Менск-FM, 92,4
ноч з суботы на нядзелю:23.59 — 3.00
цяжкая музыка
Ліхаманка апоўначы
Радыюс-FM, 103,7
пятніца: 23.00 — 24.00
субота: 0.00 —01.00, 23 — 24.00
нядзеля: 0.00 — 01.00
Праграма моднай клюбнай музыкі. У прафэсійна зьведзеным міксе, сыграным на рэальным дыдэйскім стале рэальным дыджэем, —самыя яскравыя навінкі за апошні тыдзень. Тут сабраныя ўсе дэнсавыя стылі: house, dance, club, goa, cult, trible, drum’n’bass, acid-jazz, jungle-jazz, trip-hop, 2step. Усё залежыць ад эгаістычнага настрою вядоўцы і ягонай каманды, а таксама ад рэлізаў за мінулы тыдзень.
Вечар на Юністар
Юністар, 99,5.
штодня: 19.00.
Праект “Вечар на Юністар” прапануе слухачам гадзіну вечаровай, рэляксацыйнай музыкі ў рэжыме “нон-стоп”. Мяккія і ненавязьлівыя джынґлы і прыгожыя кампазыцыі ў стылі pop, jazz, blues, soul, ambient, light rock, lounge.
Новая зямля
Юністар, 99,5.
чацьвер: 21.00.
Гэта таямнічы й бясконцы матэрык (пад запазычаным у Якуба Коласа назовам). У кампаніі зь гідам Віктарам Сямашкам Вы маеце магчымасьць пазнаёміцца з гукавымi ландшафтамі й насельнікамі “Новаe Зямлi”. Праграма ствараецца на падставе вялікае і шыкоўнае музычнае базы, што зацікавіць як заўзятых аматараў, так і тых, хто толькі пачынае знаёміцца з айчыннай музыкай. Галоўны прынцып ў пабудове “Новае Зямлi” – унікальнасьць кожнага канкрэтнага гурту ці выканаўцы для беларускае музычнае культуры.
Прэстыж Джаз Клюб
Юністар, 99,5.
панядзелак: 21.00 — 22.00.
нядзеля: 10.00 — 11.00.
Усё самае новае і лепшае ў сучасным мяккім джазе. Вядомы вядоўца і мэляман Міхаіл Галіч прэзэнтуе праграму пра сучасны “мяккі джаз”. Ён расказвае як пра новыя імёны ў сучасным джазе, так і пра прызнаныя зоркі джазавай музыкі. Але ўсіх выканаўцаў, прэзэнтаваных у “Прэстыж Джаз Клюбе”, аб’ядноўвае агульная скіраванасьць — мяккае гучаньне і асаблівы шарм. Гэта музыка, пад якую хочацца адпачываць.
Caffein
Юністар, 99,5.
пятніца:0.00 — 01.00
Праґрама пра сучасную экстрэмальную і электронную музыку. Да вашае ўвагі адна гадзіна музыкі ў стылі індастрыя і вялікай колькасьці ейных кірункаў: drum’n’bass, power electronics, broken beats, raga-jungle, rhytm’n’noise ды іншых. Самыя апошнія навіны зь сьвету электроннай сцэны, знаёміны з эксклюзіўнымі рэлізамі.
Уся інфармацыя ўзята з сайтаў радыёстанцый і перадач.
Тым часам радыё Менск сайту ня мае, а раптам там уначы што цікавае і невядомае?
Простыя словы
Аўтарадыё, 105,1
пятніца: 14.20/14.00
субота: 19.20/1900
нядзеля: 12.20/12.00
Каля року
Аўтарадыё, 105,1
аўторак 14:20
серада 8:20
чацьвер 21:20
пятніца 10:20
субота 3:20
нядзеля 17:20
28.2.07
FM пад запіс
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment