25.2.07

DDT

У 90-х мяне перакармілі тэлерадыёняні песенькамі Фрыстайлу ды ДДТ. Ад абедзьвюх цклівых “восеняў”, ад захраслай у вушах “родзіны”, ад гэтай навалы, якая вылівалася на галаву з вокнаў панэльнікаў, зь піскліявых дынамікаў незьлічоных пірацкіх шапікаў гуказапісу, станавілася млосна.
З таго часу занёс ДДТ ў чорны сьпіс цклівай папсы з цэтлікам “напышлівая”.

А тут во трапіўся пад руку дыск з апошнімі альбомамі, дык заліў яго на плэер, паслухаў, рэч!
Што праўда, увесь гэты альбом з “восенямі” вытрываць ня змог, а “Мір номер ноль” ды “Метель августа”, дык гэныя ажно вырашыў купіць для калекцыі на кампактах, хоць і мп3 ё, бо ж сакавіта!

“Едіночество” таксама цікава слухаць, адно што лубок-рок з пункцірнай лініі дык чым далей, тым болей вытыркаецца варыкознай венай. Але праполоць троху, і можна цешыцца без крывых усьмешак.

Мужык Шаўчук таленавіты, ды ў пустэчы крыўды ўквеленай, згалелай імпэрыі творцу трэба хіба мець нейкі асаблівы талент, каб не ганяцца за шырокімі міражамі.

No comments: