сухая рэшта папярэдняй дыскусіі:
1. нарэшце адкрыта сказана, у чым заключалася правіна Мілінкевіча: не павёў народ у атаку якога адміністратыўнага будынку (БТ, ЦВК, ...), не захапіў уладу з паловай кастрычніцкай плошчы. Гэтай колькасьці людзей было дастаткова для пасьпяховай рэалізацыі гэтай мэты.
Пазыцыя цалкам ясная.
1.1. Тыя, хто не падзяляе гэтай пазыцыі, сцыкуны. Мілінкевіч у тым ліку (ці найперш).
2. Гэтую пазыцыю трэба мець на ўвазе пры прыняцьці рашэньня пра ўдзел або няўдзел у масавых акцыях і пры кожным сваім дзеяньні ў часе акцыі. На адной пляцоўцы, найверагодней, знаходзяцца і мірныя пратэстоўцы, і людзі, гатовыя на радыкальныя крокі. Пажадана мець уяўленьне пра спосабы калектыўнай маніпуляцыі і псыхалёгіі натоўпу.
Дзякуй суразмоўцам за выслаўленьне.
9.2.07
сухая рэшта
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment